Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», на прэс-канферэнцыі 18 жніўня паведаміў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Сяргей Дарошка. Большая частка сумы ідзе на ўтрыманне асуджанага і пагашэнне прычыненай ім шкоды. На рукі ж асуджаны ў сярэднім атрымлівае каля 51 рубля з улікам дэнамінацыі.

— У крымінальна-выканаўчай сістэме МУС функцыянуюць 14 прадпрыемстваў, 3 філіялы і 10 пазабюджэтных вытворчых майстэрняў, — адзначыў С. Дарошка. — Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы вырабляюць больш за 830 найменняў прадукцыі: зрубы, альтанкі, мэбля, спальныя гарнітуры і гэтак далей. Металаапрацоўчыя прадпрыемствы спецыялізуюцца на выпуску запчастак для аўтамабіляў і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама металічных канструкцый. Швейная і абутковая вытворчасці вырабляюць спецвопратку, рыштунак для сілавых структур і іншае. Цяпер з Калінінградскай вобласцю абмяркоўваецца магчымасць стварэння ў адным з выпраўленчых устаноў Гродзенскай вобласці вытворчых плошчаў для грубай апрацоўкі бурштыну. Пасля камень будзе выкарыстаны пры стварэнні ўпрыгожанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0