Вядучы і генеральны прадзюсар праграмы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук у інтэрв'ю газеце «Московский комсомолец» распавёў, што двухразовы ўладальнік «Крыштальнай савы» і ўладальнік «Брыльянтавай савы» адвакат Ілля Новікаў павінен пакінуць клуб знаўцаў. Крук патлумачыў гэта тым, што Новікаў абараняў у судзе ўкраінскую вайскоўку Надзею Саўчанка.

Крук, адказваючы на пытанні газеты, адзначыў, што Новікаў перад тым, як ён пачаў абараняць Саўчанка, павінен быў выбраць, што для яго важней — клуб знатакоў або палітычная кар'ера.

«Зразумей, калі ты абараняеш Саўчанка і ты гулец «ЧГК», то, значыць, «ЧГК» — таксама за Саўчанка», — патлумачыў вядучы праграмы, дадаўшы, што праграма «Што? Дзе? Калі?» па-за палітыкай.

На пытанне аб тым, ці павінен Новікаў сысці, Крук адказаў «безумоўна». «Спачатку развітайся з намі, а потым займайся Саўчанка», — сказаў ён.

Новікаў упершыню выступіў у тэлевізійнай версіі «Што? Дзе? Калі?» ў 2002 годзе. У 2004 годзе і ў 2014 годзе ён атрымліваў ўзнагароду «Крыштальная сава» — прыз найлепшаму гульцу каманды, які ўручаюць у кожным канцы сезону. У 2014 годзе ён атрымаў «Брыльянтавую саву» — узнагароду, якую ўручаюць найлепшаму гульцу па выніках года. Апошні раз за сталом знаўцаў Новікаў гуляў у снежні 2015 года ў складзе каманды Алеся Мухіна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру