Расійскі спявак Алег Газманаў, якому было адмоўлена ва ўездзе ў Літву, стаў закладнікам дробных палітычных амбіцый, Масква ўлічыць гэты інцыдэнт у адносінах з Вільняй. Пра гэта ў чацвер, 18 жніўня, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае «Інтэрфакс».

«Рабіць папулярных дзеячаў культуры закладнікамі вельмі дробных, а насамрэч балючых, палітычных амбіцый і нагнятаць антырасійскія страсці, несправядліва, няварта і несур'ёзна», — сказала Захарава.

Прадстаўнік МЗС РФ запэўніла, што ведамства «возьме на заметку выпадак для ўліку ў двухбаковым парадку дня» з Літвой.

Раней у чацвер МЗС Літвы патлумачыла, што расійскага спевака ўнеслі ў сьпіс непажаданых асобаў «праз падтрымку ім палітыкі Крамля і прапаганды расійскай агрэсіі».

Раней у гэты ж дзень музыкант, знаходзячыся ў аэрапорце Вільнюса, напісаў пост у Instagram. Ён паведаміў, што яму не дазваляюць выйсці з тэрміналу, нягледзячы на наяўнасць шэнгенскай візы.

@OlegGazmanov

@OlegGazmanov

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?