Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўнай работы па выкарыстанні мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці іх выкарыстання.

«Балюча глядзець, калі ў нас вялізная колькасць біярэсурсаў, якія можна выкарыстоўваць як паліва, проста знікае. Таму цяпер надзвычай важна актывізаваць працу па выкарыстанні ўласных рэсурсаў, каб як мага менш залежаць ад імпарту і скараціць сабекошт вырабленай прадукцыі», — заявіў ён.

Па словах кіраўніка дзяржавы, гэтая тэма ва ўмовах залежнасці Беларусі ад імпартных энергарэсурсаў з кожным годам становіцца ўсё больш актуальнай і вастрэйшай.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў свой час на ўзроўні прэзідэнта быў прыняты шэраг рашэнняў у сувязі з выкарыстаннем мясцовых відаў паліва. Пры гэтым наведваліся асобныя прадпрыемствы, рэалізаваныя шматлікія пілотныя праекты. «Наша сённяшняя нарада з'яўляецца кантрольным у плане справаздачы, як мы працуем у гэтым кірунку, як урад і мясцовыя органы ўлады выконваюць прынятыя рашэнні і планы, якія вы самі сабе прапісалі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Размова сёння ідзе пра эфектыўнасць гаспадарання і неабходнасці зніжэння затрат.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру