Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць апраўданым арышт Уладзімера Кондруся, затрыманага ў чэрвені гэтага году за ўдзел у акцыі пратэсту ў цэнтры Менску пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

«Мне зусім нядаўна задалі пытаньне з нагоды аднаго з тых, хто арыштаваны ў сувязі з падзеямі 2010 году. Яго выпадкова ўстанавілі. Пра гэта шмат шуміць Інтэрнэт і гэтак далей. І калі я кажу: «Скажыце, калі ласка, а на тэрыторыі Эўразьвязу асобаў, якія чыняць дзеяньні, блізкія да тэрарызму, не прыцягваюць да адказнасьці?» — мне адказваюць: «Ну, гэта ж не тэрарызм»», — распавяла Лідзія Ярмошына ў праграме «Простыя пытаньні» тэлеканала СТБ.

«Так, Кондрусь не пасьпеў узяць мяне ў закладнікі. Вось ён проста разьбіў шкло Дома ўраду і спрабаваў у яго ўварвацца. А вось у тым выпадку, калі б ён кагосьці захапіў, тады б разглядалі сытуацыю інакш», — працягнула кіраўнік ЦВК.

Жыхар гарадзкога пасёлка Рудзенск Уладзімер Кондрусь быў затрыманы 14 чэрвеня 2016 году. Паводле пацьверджанай Сьледчым камітэтам Беларусі інфармацыі, ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 293 КК («масавыя беспарадкі»).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру