Указ прадугледжвае стварэнне ў Мінску дзяржаўнай установы адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». Ён ствараецца шляхам аб'яднання існуючых навучальных устаноў гэтага ведамства — Камандна-інжынернага інстытута, Гомельскага інжынернага інстытута, Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, якія ажыццяўляюць цяпер навучанне па аднолькавых або роднасных спецыяльнасцях.

«Стварэнне універсітэта дасць магчымасць сфарміраваць адзіную сістэму падрыхтоўкі кадраў у інтарэсах МНС і іншых дзяржорганаў — ад выпускніка ліцэя да спецыяліста вышэйшай навуковай кваліфікацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Універсітэт грамадзянскай абароны будзе ўтвораны на базе Камандна-інжынернага інстытута ў Мінску і будзе ўключаць у сябе філіялы ў Гомелі і ў пасёлку Светлы Гай у Барысаўскім раёне.

У Мінску будуць навучацца курсанты для атрымання вышэйшай адукацыі, функцыянаваць магістратура, ад'юнктура, дактарантура. У філіяле ў Гомелі будзе ажыццяўляцца падрыхтоўка па рабочых прафесіях (выратавальнікаў-пажарных, відзіцеляў, дыспетчараў), у пасёлку Светлы Гай — павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўка работнікаў.

Стварэнне універсітэта дазволіць таксама павысіць эфектыўнасць працы на міжнародным рынку адукацыйных паслуг, а таксама канкурэнтаздольнасць сярод навучальных устаноў аварыйна-выратавальнага профілю іншых дзяржаў, адзначае прэс-служба прэзідэнта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру