Лёгкаатлетка Ніна Панамарова, якая прынесла СССР першы ў гісторыі краіны залаты Алімпійскі медаль, памерла ва ўзросце 87 гадоў. Спартсменка нарадзілася і да шасці гадоў жыла ў лагерным бараку.

Як гаворыцца ў паведамленні міністэрства спорту РФ, «расійскі спорт панёс вялікую страту». «На 88-м годзе жыцця памерла двухразовая алімпійская чэмпіёнка па лёгкай атлетыцы, заслужаны майстар спорту СССР Ніна Апалонаўна Панамарова (Рамашкова)», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Ніна Рамашкова нарадзілася ў пасёлку Смычка Свярдлоўскай вобласці ў бараку лагера ГУЛАГ у 1929 годзе. Яе бацька быў арыштаваны як сын святара, маці — як дачка «кулака». У 1936 годзе, калі бацькоў вызвалілі, сям'я ўладкавалася ў горадзе Есентукі Стаўрапольскага краю.

У 1952 году спартсменка адправілася на дэбютныя для каманды СССР Алімпійскія гульні ў Хельсінкі і выйграла спаборніцтвы па кіданні дыска з новым алімпійскім рэкордам. Гэта быў першы залаты алімпійскі медаль для СССР.

За ўпартыя трэніроўкі замежная прэса назвала яе «жалезная лэдзі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?