Прадстаўнік Беларусі Ібрагім Саідаў выйграў бронзавы медаль у суцяшальным турніры па вольнай барацьбе на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра. Цяпер у нашай краіны дзевяць медалёў (1 золата + 4 срэбры +4 бронзы).
Пасля перамогі ён узняў беларускі сцяг і палез абдымацца з расейскімі трэнерамі і фанатамі.
Хто такі Ібрагім Магамедсаідавіч Саідаў і прычым тут Беларусь?
Спартовец нарадзіўся ў 1985 годзе ў вёсцы Какрэк Хасавюртаўскага раёна Дагестана. Па нацыянальнасці ён аварац.
Саідаў доўгі час выступаў за Расію, прычым даволі паспяхова, стаўшы ў 2010 годзе чэмпіёнам краіны.
А ў 2012 годзе ў яго крыві знайшлі допінг. Саідаў быў дыскваліфікаваны на два гады, а калі вярнуўся ў спорт, змяніў Расію на Беларусь.
Трэнер нашай зборнай паклікаў яго «для ўзмацнення канкурэнтаздольнасці».
У 2015 годзе Саідаў трэніраваўся ў Мінску, а сёлета пераехаў у Гродна. Ягоны трэнер — Жуматай Шубаеў.
Reuters.com
На Алімпіяду мусіў ехаць іншы прадстаўнік Беларусі — Аляксей Шамараў (з расійскага Калінінграда). Ён траўмаваўся, таму прыйшла чарга другога беларуса Юсупа Джалілава (з расійскай Махачкалы). Але ў гэтага спартсмена выявілі допінг. Тады ў Рыа адправіўся трэці — Ібрагім Саідаў.