У Мінску працягваюцца вечары класічнай музыкі каля Ратушы. Чарговы вечар быў прысвечаны музыцы з галівудскіх фільмаў і серыялаў. Падчас выканання саўндртрэку з папулярнага фэнтэзі-серыялу па матывах раманаў амерыканскага пісьменніка Джорджа Марціна, рыцары ў даспехах сталі перад сцэнай і пачалі двубой на мячах:

Ніхто з прысутных не пацярпеў, нават наадварот — слухачы сустрэлі і праводзілі мужных рыцараў бурнымі апладысментамі.

Акрамя гэтага наведнікі змаглі пачуць саўндтрэкі з такіх фільмаў як «Уладар пярсцёнкаў», «Піраты Карыбскага мора», «Зорныя войны», «Тытанік»:

А ці былі вы там? Спадабалася ці не? Абмяркоўвайце!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру