Беларуска Марына Арзамасава заняла 7-е месца ў забегу на 800 м на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра з вынікам 1,59,10.

Алімпійскай чэмпіёнкай стала Кастэр Семеня (ПАР) з вынікам 1.55,28.

***

У Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Рыа дзевяць медалёў: 1+4+4

золата (Уладзіслаў Ганчароў — батут),

чатыры срэбры (Марыя Мамашук — вольная барацьба, Іван Ціхан — молат, Дар'я Навумава і Вадзім Стральцоў — цяжкая атлетыка),

і чатыры бронзавыя ўзнагароды (Аляксандра Герасіменя — плаванне; Марына Літвінчук/Маргарыта Махнева/ Надзея Ляпешка/ Вольга Худзенка — байдарка; Джавіт Гамзатаў — грэка-рымская барацьба; Ібрагім Саідаў — вольная барацьба).

Скончыцца Алімпіяда ў нядзелю. Беларускі выступяць у групавым шматбор'і ў мастацкай гімнастыцы (пачатак у 17:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0