У турэцкім горадзе Газіянтэпе на поўдні краіны адбыўся выбух, у выніку якога загінулі прынамсі 50 чалавек, яшчэ 73 застаюцца ў шпіталях.

Адзначаецца, што вяселле праводзілася на вуліцы - гэта звычайная практыка для паўднёвай Турцыі, асабліва летам. Пракурдская Народная дэмакратычная партыя заявіла, што ажаніўся адзін з яе членаў і сярод загінуўшых ёсць жанчыны і дзеці.

Усяго на момант выбуху ў раёне, дзе ён адбыўся, знаходзілася ад 300 да 500 чалавек.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што выканаўцам тэракту, хутчэй за ўсё, з'яўляецца «Ісламская дзяржава».

Улады мяркуюць, што напад здзейсніў смяротнік.

«Мы рашуча асуджаем гэтую жорсткую тэрарыстычную атаку і тых, хто яе здзейсніў», - гаворыцца ў заяве губернатара правінцыі Газіянтэпе.

Горад Газіянтэп знаходзіцца прыкладна за 60 км на поўнач ад сірыйскай мяжы. У ім жывуць у асноўным курды.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру