У цені Алімпіяды рызыкуе апынуцца г.зв. беларускае «класіка» — матч 19-га тура чэмпіянату краіны па футболе паміж мінскім «Дынама» і барысаўскім БАТЭ.

Гульня пройдзе сёння ў 17:30 на сталічным стадыёне «Трактар».

У турнірнай табліцы адрыў БАТЭ ад мінскага «Дынама» складае гіганцкія 17 балаў, а сталічны клуб наогул займае 7-ы радок. Вышэй знаходзяцца ўсе тры навічкі вышэйшай лігі: «Іслач», «Крумкачы» і «Гарадзея».

Праўда, БАТЭ можа быць дэмаралізаваны справамі ў кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0