Аб'ём прамысловай вытворчасці ў сталіцы ў студзені-ліпені 2016 года знізіўся на 1,2% да 7,3 млрд дэнамінаваных рублёў, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Запасы гатовай прадукцыі склалі 907,5 млн рублёў, або 109% да сярэднямесячнага аб'ёму прамвытворчасці (у студзені-ліпені 2015 г. - 125,5%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рэалізаванай прадукцыі склаў 13,5% супраць 17,6% у мінулым годзе.

Як паведамлялася раней, валавы рэгіянальны прадукт Мінска ў студзені-ліпені 2015 года знізіўся на 2,4% і склаў 15,1 млрд рублёў.

Перавозкі грузаў транспартам знізіліся на 9,5% да 44,9 млн тон, пасажыраў - на 5,7% да 438,7 млн чалавек.

Раздробны таваразварот знізіўся на 0,8% і склаў 6,2 млрд рублёў, гуртовы - на 7,2% да 26,5 млрд рублёў.

У студзені-чэрвені 2016 года ў Мінску ўведзена ў эксплуатацыю за кошт усіх крыніц фінансавання 446,7 млн кв. метраў жылля, што на 33,3% менш, чым за аналагічны леташні перыяд.

За кошт дзяржпадтрымкі пабудавана за сем месяцаў 42,4 тыс кв. метраў (на 67,9% менш, чым у студзені-ліпені мінулага года).

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 23,9% да 1,7 млрд рублёў. Аб'ём будаўніча-мантажных работ знізіўся на 23,5% да 967 млн рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру