Брытанскія ўлады затрымалі ля ўзбярэжжа Корнуэла судна, на борце якога знаходзілася каля 50 мяхоў з какаінам агульнай вагой больш за тону.

Партыя ацэньваецца прыкладна ў 80 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.

Траім членам экіпажу - 67-гадоваму капітану судна з Ірландыі, 57-гадоваму брытанцу і 26-гадоваму грамадзяніну Нідэрландаў - выстаўленыя абвінавачванні ў кантрабандзе наркотыкаў, піша The Guardian.

Прадстаўнік памежнай службы Майк Стэпні заявіў, што гэта адна з самых буйных партый, калі-небудзь перахопленых у Вялікабрытаніі.

Марк Хардзінг з брытанскага Нацыянальнага агенцтва па барацьбе з злачыннасцю дадаў: «Канфіскацыя такой вялікай партыі, хутчэй за ўсё, зробіць сур'ёзны разбуральны эфект на ўвесь ланцужок паставак і пакіне злачынцаў з вялікімі даўгамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0