Пасля заваёвы бронзавай узнагароды Гульняў-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра барэц вольнага стылю Ібрагім Саідаў зрабіў свой «Алімпійскі выбар». Ураджэнец Дагестана абараняе гонар беларускага сцяга не так даўно, таму зрабіў выбар на карысць школы, дзе цяпер займаецца барацьбой. Гэта Гродзенская школа вышэйшага спартыўнага майстэрства (ШВСМ), куды Прэзідэнцкі спартыўны клуб і пералічыць 7,5 тыс. рублёў.

Праект «Алімпійскі выбар» праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Прэзідэнцкі спартыўны клуб прадастаўляе чэмпіёну і прызёру Алімпійскіх гульняў права выбару дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы для аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. Сума залежыць ад выніку спартсмена (нацыянальнай каманды) і складае за першае месца 15 тыс. рублёў, за другое месца 10 тыс. рублёў, за трэцяе месца 7,5 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?