Патрыярх РПЦ Кірыл, выступаючы 21 жніўня ў Спаса-Праабражэнскім Салавецкім манастыры, заявіў, што сёння «немагчыма схавацца ад інфармацыйнай плыні, што напаўняе ўсю Зямлю» нават у манастыры.

tass.ru

Па словах патрыярха, цяпер кожны, хто публікуе свае думкі ў інтэрнэце, «становіцца ў шэрагі тых, хто можа аказаць страшны і разбуральны ўплыў». Асаблівую адказнасць, на яго думку, нясуць тыя, хто мае аўтарытэт у грамадстве і «творчыя сілы». «Як шмат сёння тых, хто выкарыстоўваюць свае талент, розум, веды, уплыў, папулярнасць для таго, каб разбэшчваць чалавечую прыроду!», — заявіў патрыярх Кірыл.

Ён падкрэсліў, што манахам, духавенству і асабліва моладзі і дзецям сёння патрабуецца асаблівая сіла для супрацьстаяння «забойчым для чалавечай свядомасці ідэям», і тую сілу можа даць толькі вера.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру