Сям'я Закаран, якую напярэдадні абвясціў у вышук пошукава-выратавальны атрад «Анёл», знайшлася. Пра гэта ПВА паведаміў у сацсетках. Падрабязнасцяў няма. Заява аб тым, што згубіліся пяць чалавек, была пададзеная ў міліцыю 20 жніўня.

Нагадаем, 17 жніўня сям'я з трыма дзецьмі на аўтамабілі Volkswagen Сaddy (серабрысты металік, лічбы ў рэгістрацыйным знаку 7923) накіраваліся з Мінска на адпачынак у Расіі. Пасля 17.00 яны павінны былі пераехаць мяжу з РФ. Больш на сувязь з роднымі не выходзілі.

Зніклымі лічыліся Закаран Хачатур Давідавіч (1971 года нараджэння), Закаран Наталля Уладзіміраўна (1979), Закаран Юрый (2014), Закаран Тыгран (2007), Закаран Элеанора (2005 г.).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру