Першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Максім Рыжанкоў ацаніў выступленне Марыны Арзамасавай, якая заняла 7-е месца ў бегу на 800 метраў на Алімпіядзе ў Рыа.

«Хацелася б падзякаваць і Арзамасавай. Вы цудоўна ведаеце гэтую тэму: на п'едэстале тры спартоўцы незразумелай гендарнай прыналежнасці. Не стану аспрэчваць рашэнне Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, але калі хочаце прадаставіць такім людзям магчымасць выступаць — стварыце трэцюю катэгорыю.

Але бачыць, як фактычна мужык апярэджвае дзяўчынак і атрымлівае медаль… Пры гэтым яшчэ афіцыйна жыве ў шлюбе з жанчынай… У рамкі нашага разумення свету такі стан спраў не занадта ўпісваецца», — сказаў Рыжанкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?