У Рыа-дэ-Жанейра ў ноч на 22 жніўня прайшла афіцыйная цырымонія закрыцця XXXI Летніх Алімпійскіх гульняў. Рыа перадаў эстафету наступнаму гораду, які прыме Летнія Гульні - Токіа. Сцяг Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняла губернатар Токіа Юрыка Каікэ.

Урачыстасць праходзіла пад акампанемент моцнага ветру і дажджу, але адбылася без здарэнняў.

Неафіцыйны медальны залік выйгралі ЗША з 121 узнагародай: 46 залатых, 37 сярэбраных і 38 бронзавых медалёў.

У Беларусі — 40-е месца (1+4+4).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0