Амерыканскі эпідэміёлаг Дональд Хендэрсан, які ў канцы 1960-х узначаліў паспяховую кампанію па выкараненні воспы ў свеце, памёр ва ўзросце 87 гадоў.

Хендерсана называлі «гігантам» ў ахове здароўя за яго працу ў 1960-х і 70-х гадах. Яго смерць была выкліканая ускладненнямі пасля пералому сцягна.

NY Times

NY Times

Натуральная воспа — адна з найбольш смяротных інфекцый, ад якой толькі ў XX стагоддзі загінулі сотні мільёнаў чалавек. Яе аб'явілі пераможанай ў 1980 годзе - гэта была першая інфекцыя, якую ўдалося выкараніць у маштабах усяго свету.

Захворванне працякае з вострымі болямі, а на твары і целе з'яўляецца сып, якая затым ператвараецца ў рубцы. Як правіла, ад воспы паміраў адзін з трох хворых.

Хендэрсан пачаў сваю працу па барацьбе з воспай ў 1966 годзе. У тыя часы захворванне ўсё яшчэ было распаўсюджана ў Афрыцы і Азіі.

Амерыканскі эпідэміёлаг ізаляваў ўспышкі захворвання і прышчапляў людзей сістэматычна замест таго, каб праводзіць масавыя кампаніі вакцынацыі.

NY Times

NY Times

Пасля завяршэння кар'еры ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Хендэрсан займаў пасаду дарадцы па навуцы і біятэрарызму пры трох амерыканскіх прэзідэнтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?