Сьвяткаваньні 25-ай гадавіны Незалежнасьці Беларусі распачнуцца конкурсам «Купальскія чытаньні».

Народны Паэт Беларусі Янка Купала — гэта той паэт і адначасна грамадзка-палітычны лідар, безь якога немагчыма ўявіць Беларусь. Ня будзе вялікім перабольшаньнем сказаць, што без Купалы не было б і Беларусі. Ягоная нацыянальна-рэвалюцыйная лірыка, драматургія і публіцыстыка — гэта тое, што стагодзьдзе таму сьцьвердзіла беларусаў у сьвеце і ўзьняла беларускі народ на барацьбу за сваю дзяржаву.

Таму перад пачаткам Сьвяточнага рушаньня па праспэкце Малады Фронт заклікае патрыётаў прыняць удзел у «Купальскіх чытаньнях». Заклікаем выбіраць нацыянальна-патрыятычныя творы Янкі Купалы і дэклямаваць іх на памяць ці з аркуша ля помніка прароку Беларусі.

Нагадаем, што раней маладафронтаўцы выступілі з ініцыятывай правядзеньня «Сьвяточнага рушаньня пад нацыянальнымі сьцягамі», каб адсьвяткаваць 25-ыя угодкі Абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі. Акцыя распачнецца 25 жніўня а 18 гадзіне ля помніка Янку Купала і пройдзе па праспэкце да плошчы Незалежнасьці.

У сьвяточны дзень 25 жніўня заклікаем фатаграфавацца пад Бел-чырвона-белымі сьцягамі, посьціць сьвяточныя навіны і віншаваньні пад хэштэгам #незалежнасьці25 Таксама далучайцеся да старонкі падзеі ў фэйзбуку Адсьвяткуем сьвята незалежнасьці разам: незалежнай Беларусі — 25!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0