Найбуйнейшыя банкі Баку ў выходныя абмежавалі або цалкам спынілі продаж кліентам валюты без тлумачэння прычын, паведамляе Bloomberg. Максімальная сума, якую можна абмяняць у крэдытных арганізацыях азербайджанскай сталіцы, складае 500 даляраў.

Абмежаванні выклікалі рост таргоў валютай на чорным рынку, дзе даляр вырас да 1,7 маната у параўнанні з афіцыйным курсам у 1,62 маната. На біржы амерыканская валюта таксама падаражэла да 1,68 даляра.

Усяго з пачатку года манат патаннеў на сем працэнтаў, што зрабіла яго адной з горшых валют года ў былым СССР. Яшчэ больш слабыя вынікі паказаў толькі таджыкскі самоні.

У 2015 годзе манат быў дэвальваваны двойчы. У першы раз гэта адбылося ў лютым, калі ЦБ Азербайджана знізіў яго курс на траціну. У снежні, пасля пераходу на плаваючы курс, манат страціў яшчэ каля паловы свайго кошту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?