На гэтым тыдні захаваецца па-летняму цёплае, месцамі гарачае надвор'е.

wll.com

wll.com

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, сярэдняя дэкадная тэмпература паветра па Беларусі чакаецца на 5°С вышэйшай за кліматычную норму, якая для гэтай пары года складае плюс 14—16°С.

«Першую палову тыдня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску, на фоне якога будуць праходзіць атмасферныя франты», — адзначыў сіноптык.

У аўторак ноччу па захадзе і паўднёвым усходзе краіны, а днём на большай частцы рэспублікі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 10—17°С, днём плюс 18—24°С, па паўднёвым усходзе плюс 25—30°С.

У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы плюс 10—16°С, па паўднёвым усходзе да плюс 18°С, днём плюс 20—26°С.

«Пачынаючы з чацвярга ачаг высокага атмасфернага ціску з Заходняй Еўропы адсуне дажджы і навальніцы за тэрыторыю краіны, і да канца тыдня ўсталюецца сухое надвор'е», — паведаміў Рабаў.

У чацвер ноччу плюс 8—13°С, днём плюс 21—27°С.

У пятніцу ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 23—28°С.

У выходныя Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над краінай, па перыферыі якога будзе паступаць вельмі цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы:

без ападкаў, ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу плюс 10—17°С, днём плюс 24—29°С, па поўдні плюс 30—32°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?