Служба бяспекі Украіны паведаміла пра выяўленне ў Данбасе тайніка з 1875 кілаграмамі тратылу.

Як сцвярджае СБУ, выбуховае рэчыва, як мяркуецца, прызначалася для «правядзення дыверсій» сепаратыстамі з ДНР напярэдадні святкавання Дня незалежнасці Украіны, які будзе адзначацца 24 жніўня.

Як удакладняецца на сайце спецслужбы, тайнік з 75 скрынямі тратылу быў знойдзены ў Мар'інскім раёне Данецкай вобласці.

На тэрыторыі Данбаса, частка якога знаходзіцца пад кантролем самаабвешчаных рэспублік, рэгулярна выяўляюцца буйныя тайнікі са зброяй і выбухоўкай.

У такіх выпадках, як правіла, украінскія ўлады заяўляюць аб прыналежнасці боепрыпасаў сепаратыстам.

Аналагічныя заявы з указаннем на падрыхтоўку дыверсій украінскімі сілавікамі робяць прыхільнікі ДНР і ЛНР, калі знаходзяць схованкі са зброяй на сваёй тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?