Фота AFP/Scanpix.

Фота AFP/Scanpix.

Навукоўцы прааналізавалі сотні спадарожнікавых здымкаў і дадзеных метэаралагічных назіранняў ледніка Лангхоўдэ ва ўсходняй Антарктыдзе і высветлілі, што толькі з 2000 па 2013 год у Антарктыдзе з'явілася каля 8 тысяч новых азёр. Навукоўцы падазраюць, што вада некаторых такіх азёр можа прасочвацца пад паверхню, што ставіць пад пагрозу стабільнасць усяго ледніка.

Раней лічылася, што на льды Усходняй Антарктыды не ўздзейнічае глабальнае пацяпленне, таму ўвага больш надавалася зменам, што адбываюцца на Антарктычным паўвостраве. Вядома, што ўзнікненне падобных азёр стала прычынай таяння леднікоў у Грэнландыі, дзе з 2011 па 2014 гады ў ваду ператварыўся 1 трыльён тон лёду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?