Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч вызначыўся з гульцамі, выкліканымі на матчы супраць зборных Нарвегіі і Францыі.

Хацкевіч выклікаў у нацыянальную каманду 23 футбалісты:

Галкіперы: Андрэй Гарбуноў («Атрамітас» Грэцыя), Сяргей Чэрнік («Нансі», Францыя), Аляксандр Гутар («Арэнбург», Расія).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў, Максім Валадзько (абодва - БАТЭ), Ігар Шытаў («Астана», Казахстан), Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расія), Сяргей Паліцевіч («Генчлербірлігі», Турцыя), Раман Бегуноў («Дынама-Мінск»), Ягор Філіпенка («Макабі», Тэль-Авіў, Ізраіль), Міхаіл Сівакоў («Зара», Украіна), Максім Бардачоў («Том», Расія).

Паўабаронцы: Сяргей Кісляк («Газіянтэпспар», Турцыя), Станіслаў Драгун («Дынама» Масква), Ігар Стасевіч, Міхаіл Гардзяйчук, Аляксей Рыас (усе - БАТЭ), Сяргей Крывец («Вісла» Плоцк), Іван Маеўскі («Анжы» Расія), Мікіта Корзун («Дынама» Кіеў), Цімафей Калачоў («Растоў», Расія).

Форварды: Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў» Расія), Мікалай Сігневіч (БАТЭ).

Таварыскі матч Нарвегія — Беларусь адбудзецца ў Осла 31 жніўня і стартуе ў 20.30.

6 верасня наша зборная правядзе 1-ы матч кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018 супраць зборнай Францыі. Гульня пройдзе на «Барысаў-Арэне» ў 21:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?