Каля 20 кандыдатаў у дэпутаты знялі свае кандыдатуры з перадвыбарнай гонкі. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Першапачаткова рэгістрацыю прайшоў 521 прэтэндэнт на парламенцкае крэсла, але пазней яшчэ чацвёра былі зарэгістраваныя па выніках абскарджвання рашэнняў акруговых выбаркамаў. «Знялі свае кандыдатуры 19 чалавек. Акрамя таго, па інфармацыі, якую мы маем на сёння, з выбараў нібыта зняўся яшчэ адзін кандыдат, але дакладных звестак на гэты конт пакуль няма», - сказаў Мікалай Лазавік.

Такім чынам, атрымліваецца, што на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў па-ранейшаму прэтэндуюць больш за 500 кандыдатаў, аднак, як адзначае ЦВК, гэтая лічба яшчэ можа змяніцца.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня, у цяперашні час для кандыдатаў працягваецца агітацыйны перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?