Дзевяціразовага алімпійскага чэмпіёна Усэйна Болта выкрылі ў нявернасці пастаяннай сяброўцы. Фатаграфіі бегуна ў інтымнай абстаноўцы з іншай жанчынай з'явіліся ў розных СМІ, у прыватнасці, іх апублікавала Metro.

20-гадовая студэнтка Джэдзі Дуартэ адправіла сумесныя з Болтам здымкі сваім сябрам праз WhatsApp. Аднак неўзабаве кадры былі загружаныя ў інтэрнэт і сталі даступныя для ўсіх. Хто апублікаваў фатаграфіі, не ўдакладняецца.

Адзначаецца, што здымкі былі зробленыя 21 жніўня, у дзень нараджэння Болта, які ён правёў у адным з клубаў Рыа-дэ-Жанейра. Спартсмену споўнілася 30 гадоў. Вядома, што ў яго ёсць пастаянная спадарожніца Кэйсі Бенет, якая знаходзіцца на Ямайцы. Яна рэгулярна публікуе на сваёй старонцы ў Instagram здымкі, у подпісах да якіх захапляецца дасягненнямі Болта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру