Калектыўная малітва рабінаў Еўропы, якая павінна была сёння прайсці ў Лёзна Віцебскай вобласці, аказалася пад пагрозай. 500 іудзейскіх святароў не змаглі ўехаць у Беларусь.

Кангрэс рабінаў Еўропы праходзіць з 18 па 26 жніўня ў Маскве. 22 жніўня 500 рабінаў з 30 краін Еўропы выехалі са Смаленска ў Лёзна для ўдзелу ў калектыўнай малітве і наведвання мемарыяла «Адаменская горка» ў беларускім райцэнтры. Аднак заехаць у Беларусь яны не змаглі: на мяжы яны былі спыненыя супрацоўнікамі памежнай службы ФСБ Расіі па Смаленскай вобласці.

«Паколькі большасць членаў дэлегацыі з'яўляецца замежнікамі — гэта значыць, не беларусамі і расіянамі, — на іх не распаўсюджваецца дзеянне палажэнняў аб перасячэнні мяжы грамадзянамі Саюзнай дзяржавы. Адпаведна, трапіць з Расіі ў Беларусь яны могуць толькі праз міжнародныя пункты пропуску», — лічаць у расійскіх спецслужбах.

«Акрамя таго, у большасці дэлегатаў няма беларускай візы. Калі б яны прыбывалі ў Беларусь праз міжнародныя пункты пропуску або, напрыклад, прыляцелі ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск», яны маглі б атрымаць дазвол на ўезд у краіну. А на расейска-беларускай мяжы такіх пунктаў выдачы візы няма», — дапоўніў TUT.BY прадстаўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.

А тым часам у Лёзна чакаюць вялікую дэлегацыю. Чакае дэлегацыю і прэзідэнт Беларусі, які накіраваў прывітанне дэлегатам Кангрэсу рабінаў Еўропы.

«Наша дзяржава і грамадства, валодаючы багатымі духоўнымі традыцыямі і каштоўнасцямі, адданыя прынцыпам талерантнасці і адкрытасці да дыялогу. Мы набылі ўнікальны досвед захавання і падтрымання міжканфесійнага міру і згоды, якім па праве ганарымся», — гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца ўтульным домам, у ім сябе камфортна адчуваюць людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Ён таксама адзначыў, што сёння іудаізм займае годнае месца сярод розных канфесій рэспублікі, а мерапрыемствы, якія ладзяцца іудзейскімі рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі, сацыяльныя, дабрачынныя, культурныя, важныя і значныя для грамадства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру