Нацыянальны аператар сувязі «Белтэлекам» папярэдзіў пра магчымыя перабоі ў працы інтэрнэту. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце аператара.
24 жніўня з 01.00 да 06.00 у Мінску магчымыя «спыненні/ доступу ў сетку Інтэрнэт». Праблемы могуць закрануць абанентаў паслугі Byfly і Home Wi-Fi.
У гэты час будуць ісці работы на сеткі перадачы дадзеных філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам». У якіх менавіта раёнах плануецца правесці работы, не ўдакладняецца.





