Беларуская чыгунка сумесна з польскімі калегамі ў верасні плануе запусціць цягнік Гродна — Варшава — Кракаў. Зараз польскі аднавагонны цягнік тэстуе беларускую чыгуначную інфраструктуру.
Мяркуецца, што камунікацыя паміж Кракавам і Гродна праз Варшаву, Беласток і Кузніцу будзе штодзённай. Меркаваны час адпраўлення з Гродна — 15.32, прыбыццё ў Кракаў у 23:04, ад'езд з Кракава ў 4.46, вяртанне ў Гродна ў 14.22.
Квіток у адзін бок да Кузніцы будзе каштаваць прыкладна 13—14 рублёў, да Беластока на 2—3 рублі даражэй.
Раней планавалася запусціць злучэнне з Гродна яшчэ ў чэрвені, але цяпер старт перавозак анансуецца на 4 верасня. Маршрут будзе абслугоўвацца цягніком Hańcza PKP.





