Фота ТАСС.

Фота ТАСС.

Прадстаўнік памежнага ўпраўлення Аляксандр Лазненка распавёў агенцтву ТАСС, што невядомыя адрамантавалі дарогу, каб па ёй у абыход памежных пастоў магла ісці цяжкая тэхніка. Па гэтай дарозе кантрабандысты перапраўлялі прадуктовыя тавары, на якія Расія ўвяла эмбарга.

Па словах памежніка, невядомыя асобы правялі сур'ёзны рамонт грунтовай дарогі: зрабілі падсыпку, пашырылі праезную частку, зрабілі заезныя кішэні і разваротныя месцы, каб па дарозе магла ісці цяжкая тэхніка.

Памежнікі ўзялі дарогу працягласцю ў некалькі кіламетраў пад кантроль. Яны паведамляюць, што на пачатку жніўня тут ужо затрымалі цэлы караван фураў з санкцыйнымі таварамі. Дзевяць вялікагрузаў перавозілі 175 тон яблыкаў, персікаў, сліваў і вішняў польскай вытворчасці. Агульны кошт кантрабанды ацэньваецца ў 13 млн расійскіх рублёў. Усе гэтыя тавары былі канфіскаваныя і знішчаныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0