У Мінску супрацоўнік міліцыі застрэліўся з табельнай зброі пры выкананні службовых абавязкаў.

«20 жніўня 2016 года каля 19.45 на пасту па ахове АПП адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска міліцыянер батальёна міліцыі Ленінскага (Мінска) аддзела аховы, знаходзячыся пры выкананні службовых абавязкаў, зрабіў спробу суіцыду з прымяненнем табельнай зброі», — паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей дэпартамента аховы МУС.

Супрацоўніка даставілі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе яму была зроблена аперацыя. Нягледзячы на ўсе намаганні, 21 жніўня, не прыходзячы ў прытомнасць, супрацоўнік памёр.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Вывучаюцца ўсе абставіны здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына суіцыду не звязана з праходжаннем службы ў органах унутраных спраў, ўдакладняюць ў дэпартаменце аховы МУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру