«25 жніўня спаўнянецца 25 год нашай дзяржаўнай Незалежнасьці! — пішуць арганізатары сустрэчы, партыя КХП-БНФ, у фэйсбуку. —
З гэтай нагоды 25 жніўня адбудзецца сьвяточная імпрэза, у якой возьмуць удзел дэпутаты Незалежнасьці - людзі, якія здабылі і адстаялі ў Вярхоўным Савеце нашую дзяржаўную Незалежнасьць!
Не прапусьціце ўнікальную мажлівасьць сустрэцца з людзьмі, якія будавалі сучасную гісторыю нашай краіны!
Сустрэча адбудзецца 25 жніўня 2016 г. а 19-й гадзіне.
Адрас: г. Менск, пр. г-ты Праўда, д. 11, бізнэс-цэнтра IBB, канферэнц-заля».
0
0
0
0
0
0