У Гомелі п'яны кіроўца, пазбаўлены правоў, учыніў ДТЗ і прапанаваў супрацоўніку ДАІ хабар. Распачатая справа па артыкуле 431 КК (дача хабару).

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 21 жніўня супрацоўнікі батальёна ДПС ДАІ неслі службу на тэрыторыі Савецкага раёна Гомеля і па радыёстанцыі атрымалі інфармацыю, што па Рэчыцкім праспекце рухаецца аўтамабіль «Аўдзі А4», якім, як мяркуецца, кіруе кіроўца ў нецвярозым стане. На вуліцы Жукава супрацоўнікі ДАІ заўважылі гэты аўтамабіль, які да таго моманту ўжо ўчыніў ДТЗ — заехаў у бетонныя блокі.

Кіроўцам аказаўся 52-гадовы жыхар Гомеля, які ў чэрвені 2016 года быў пазбаўлены пасведчання за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Інспектар ДАІ папрасіў мужчыну прайсці ў службовы аўтамабіль для складання адміністрацыйнага пратакола, а таксама для праходжання агляду. Ад агляду мужчына адмовіўся, а вось у самім аўтамабілі, пачуўшы пра тое, што за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення магчымая канфіскацыя аўтамабіля, прапанаваў супрацоўніку хабар у 200 долараў за станоўчае вырашэнне пытання.

21 жніўня была распачата справа па арт. 431 КК (дача хабару), а сам мужчына затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?