Прэм'ера ўнікальнай «Сюіты беларускай» адбудзецца на фінальным канцэрце «Класіка каля Ратушы з velcom» 27 жніўня. Пра гэта паведамілі арганізатары праекта.

Музычны твор «Сюіта беларуская» кампазітара Людвіга Рагоўскага, напісаная ў самым пачатку XX стагоддзя, ніколі раней не выконвалася публічна. Для таго каб пазнаёміць гасцей з гэтай творчым спадчынай, адмыслова была арганізаваная квэст-экскурсія «Мінск музычны». Выконваючы заданні квэсту і перамяшчаючыся ад адной лакацыі маршруту да іншай, удзельнікі павінны былі па нотах сабраць некалькі пачатковых тактаў твору. На ролю гіда і вядучага быў запрошаны саліст і рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Віктар Скарабагатаў. Менавіта ён і прапанаваў арганізаваць на фестывалі прэм'еру «Сюіты беларускай».

«Роля музычнага мастацтва заключаецца не толькі ў тым, каб дарыць слухачу яркія моманты і эмоцыі ад сустрэчы з прыгожым. Адукоўваць, адкрываць невядомыя факты, незаслужана забытыя імёны, страчаныя творы — усё гэта не менш важна, асабліва для беларускага мастацтва, з якога ў сілу гістарычных абставінаў аказаліся вырванымі цэлыя раздзелы. Падзеі, падобныя фестывалю «Класіка ля Ратушы з velcom», даюць нам падставу яшчэ і яшчэ раз успомніць пра самабытнасць нашай культуры, пра тое месца, якое яна па праве займала і працягвае займаць у сусветным маштабе», — адзначыў Віктар Скарабагатаў.

Выбар тэматыкі заключнай падзеі растлумачыў прадзюсар фестывалю Аляксандр Чахоўскі. Паводле яго слоў, музыка беларускіх кампазітараў гучала і на папярэдніх канцэртах. Аднак арганізатары вырашылі прысвяціць ёй асобнае мерапрыемства, прычым менавіта фінальнае, які такое, што падводзіць вынік усяму фестывалю. «Тым самым мы імкнемся наглядна прадэманстраваць гледачам і слухачам, што беларускія кампазітары вартыя стаяць у адным шэрагу з сусветнымі музыкамі, чые творы гучалі на працягу ўсяго фестывальнага марафону», — падкрэсліў ён.

На заключным канцэрце «Класікі ля Ратушы» ў выкананні MuzzicDom Orchestra пад кіраўніцтвам маэстра Івана Касцяхіна прагучыць акадэмічная музыка кампазітараў-ураджэнцаў Беларусі. У праграме возьмуць удзел Маргарыта Ляўчук (сапрана), Арцём Хамічонак (барытон), Віктар Мендзелеў (тэнар), Вераніка Прадзед (цымбалы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?