Аляксандр Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак тэрыторыю вакол ракі Свіслач у Мінску.

«Планаў безліч, мы плануем нешта вялікае, а вы паглядзіце, што ў цэнтры горада робіцца з гэтай воднай паверхняй. Пачалі разбурацца набярэжныя і да таго падобнае. Таму я даручыў прывесці іх пакуль у парадак», — сказаў Лукашэнка.

«Можа, мы калі-небудзь будзем іх мадэрнізаваць, калі грошы з'явяцца. Але галоўнае не ў тым, каб усё ў мармур або граніт абраміць. Але прывесці трэба ў парадак тое, што ёсць. Гэту работу трэба хутка завяршыць. Аднавіць тое, што было. Таму што ўсё роўна давядзецца да гэтага вяртацца», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?