Напрыканцы ліпеня пабраўся шлюбам вядомы беларускі праграміст Хведар Караленка. Ён вядомы як стваральнік лічыльніка інтэрнэт-статыстыкі «Акавіта».

«Акавіта» — сістэма рэйтынгу сайтаў Беларусі на аснове збору статыстычных дадзеных, каталог беларускіх сайтаў, статыстыка, аналіз і шэраг іншых сэрвісаў. Заснаваны сайт аж у 1999 годзе, ён мае беларускамоўную версію.

Апошнія два гады Хведар Караленка жыве ў Кіеве. «Тут працуецца і дыхаецца класна. Кіеў — цудоўны горад з прыемнымі людзьмі і агромным патэнцыялам», — кажа спадар Караленка.

Ва Украіне Хведар Караленка займаецца новымі ІТ-праектамі.

Ягонай абранніцай стала ветэрынарка з Кіева Лада Лебедзева.

«Наша Ніва» далучаецца да шматлікіх віншаванняў маладым!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?