Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Наталлі Аскірка, размешчаным на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Аўтамашына ВАЗ 21013, якая належыць 75-гадоваму жыхару сталіцы, знаходзілася на прасп. Пушкіна. Двое п'яных хлопцаў зламалі замок аўтамабіля і адправіліся на ім у Брэст, каб паглядзець футбольны матч. Па дарозе дадому ў Мінск у іх скончыўся бензін. Грошай на паліва ў прыяцеляў не знайшлося, і даехаць яны змаглі толькі да Баранавічаў.

Хлопцаў затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС. У дачыненні да маладых людзей распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.214 Крымінальнага кодэкса (выкраданне транспартнага сродку), ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў. Раней адзін з затрыманых прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства, а другі — за забойства і рабаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0