Кадр з фільма «Выжылы»

Кадр з фільма «Выжылы»

Пажылы японскі каратыст выйшаў пераможцам у сутычцы з гімалайскім мядзведзем. Пра гэта ў пятніцу, 2 верасня, паведамляе выданне The Mainichi.

63-гадовы ўладальнік чорнага пояса па каратэ рыбачыў ў правінцыі Гума. Ніякай зброі ў яго з сабой не было, таму адбівацца ад мядзведзя, які выйшаў з лесу, прыйшлося ўрукапашную. Пасля некалькіх удараў у вобласць вачэй жывёліна уцякла.

Рыбак атрымаў траўмы ад зубоў і кіпцюроў звера, але змог дабрацца да бальніцы самастойна.

Мясцовы ўрад заявіў, што мядзведзі часта знішчаюць фермы і крадуць ўраджай у рэгіёне, але выпадкаў нападаў на людзей тут даўно не было. Пасля нападу на рыбака былі ўзмоцненыя меры бяспекі, мясцовы паляўнічы клуб паабяцаў расставіць пасткі.

У чэрвені ў японскай правінцыі Акіта адбылася чарада нападаў мядзведзя-людаеда на мясцовых жыхароў. Вядома як мінімум пра чатырох ахвяраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?