Антаніна Сярэдзіна. Фота: tverigrad.ru

Антаніна Сярэдзіна. Фота: tverigrad.ru

Сярэдзіна двойчы перамагала і адзін раз станавілася бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў, тройчы выйгравала чэмпіянат свету, восем разоў — чэмпіянат Еўропы і 15 разоў — чэмпіянат СССР. У 1960 годзе яна была прызнана лепшай спартсменкай СССР, у 1970-м — лепшым трэнерам СССР.

«Нават знаходзячыся на заслужанай пенсіі, Сярэдзіна працягвала актыўна прапагандаваць грэблю на байдарках і каноэ ў краіне, прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах ветэранаў, у цырымоніях ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў усерасійскіх і маскоўскіх спаборніцтваў, яна друкавалася ў шматлікіх перыядычных выданнях, выступала па радыё і тэлебачанні, напісала шэсць біяграфічных кніг.

Фота: kayak-canoe.ru

Фота: kayak-canoe.ru

Яе энергія, энтузіязм, жыццялюбства, працаздольнасць здзіўлялі ўсіх. З імем Сярэдзінай звязана цэлая эпоха ў веславанні на байдарках і каноэ.

Алімпізм быў у яе крыві. Яна нядаўна вярнулася са сваёй чарговай Алімпіяды — з Рыа-дэ-Жанейра… Страта незаменная. Мы выказваем спачуванні родным, блізкім і сябрам памерлай. Усе весляры Расіі смуткуюць разам з вамі. Памяць аб гэтым вялікім чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах», — гаворыцца ў паведамленні Усерасійскай федэрацыі веславання на байдарках і каноэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0