Нікалас Чэмберлен. Фота: static.republika.co.id

Нікалас Чэмберлен. Фота: static.republika.co.id

Нікалас Чэмберлен, які атрымаў сан біскупа ў 2015 годзе, сказаў, што ўсе, хто дабраслаўляў яго пасвячэнне, ведалі пра яго гомасэксуальнасць.

Англіканская царква Брытаніі ў апошнія гады змякчыла палітыку ў дачыненні да аднаполых шлюбаў і зняла забарону на ўзвядзенне геяў у біскупскі сан. Аднак застаецца ў сіле правіла, па якім біскупы могуць насіць сан толькі пры ўмове, што яны захоўваюць зарок бясшлюбнасці.

Чэмберлен сцвярджае, што не парушыў царкоўных прынцыпаў.

Спрэчкі паміж царкоўнымі лібераламі, паблажлівымі да аднаполага грамадзянскага партнёрства, і традыцыяналістамі, якія лічаць, што Біблія адназначна не дапушчае гомасэксуалізму, паставілі Англіканскую царкву на мяжу расколу.

У Брытаніі жорсткую крытыку з боку многіх англікан выклікала ўзвядзенне ў 2003 годзе ў сан біскупа святара-гея Джэфры Джона. У выніку ён быў вымушаны адмовіцца ад сану.

У тым жа годзе ў ЗША вялікі скандал выклікала пасвячэнне ў біскупы Джына Робінсана — першага адкрытага гамасэксуаліста сярод іерархаў амерыканскай Епіскапальнай царквы, якая ўваходзіць у сусветную Англіканскую супольнасць.

У знак пратэсту сотні прыходаў выйшлі са складу Епіскапальнай царквы і заснавалі новую Англіканскую царкву ў Паўночнай Амерыцы. Пасля гэтага епіскапальная царква ЗША ўвяла мараторый на прызначэнне біскупамі гомасэксуалістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0