Tut.by

Tut.by

Неаднаразовы прызёр Алімпійскіх гульняў плыўчыха Аляксандра Герасіменя назвала смелым учынкам выхад прадстаўніка беларускай паралімпійскай дэлегацыі Андрэя Фомачкіна з расійскім сцягам на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды-2016.

«Калі ў яго была мэта проста падтрымаць расійскую каманду, спартсменаў, якія рыхтаваліся чатыры гады, а некаторыя і ўсё жыццё, да гэтай падзеі, — гэта правільна. Усё ж такі гэта людзі, якія героі самі па сабе. Яны, нягледзячы на свае праблемы, выходзяць на арэну і выступаюць за сваю краіну. Таму як спартсмен я гэта разумею. Лічу, што гэта было няправільна — адхіліць расійскіх атлетаў», — заявіла БелаПАН Герасіменя.

Пра палітычную падаплёку ўчынку Фомачкіна праслаўленая плыўчыха разважаць не хоча: «Не хачу я ў гэта лезці, хоць, магчыма, тут сапраўды прысутнічае нейкая палітыка. Я магу толькі сказаць, што як спартсмен разумею гэтую акцыю салідарнасці».

Як паведамлялася раней, афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава падчас брыфінгу назвала Фомачкіна героем. Герасіменя больш стрыманая ў ацэнцы: «Не мне ацэньваць, герой ён ці не герой. Але паступіў ён смела. Думаю, што для той каманды, якая адчула яго падтрымку, ён сапраўды герой. Не кожны гатовы падтрымліваць іншую краіну ў такой сітуацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?