Увечары 8 верасня лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Васіль Задняпраны зняўся з выбараў. Хоць яшчэ ўдзень ён актыўна прасоўваў сваю выбарчую праграму ў эфіры TUT.BY.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

— Так склаліся абставіны, што я быў вымушаны прыняць такое рашэнне. Напэўна, запалу не хапіла. Выявіліся старыя балячкі, і я дрэнна сябе адчуваю. Таму трэба падлячыцца, — пракаментаваў сітуацыю сам Васіль Задняпраны. — Вельмі шмат размаўляў з выбаршчыкамі, людзі тэлефанавалі мне наўпрост. Я, прызнаюся, нават не вельмі быў гатовы да такой актыўнасці.

Старшыня РППіС папрасіў прабачэння у сваіх выбаршчыкаў.

Цяпер на Сеніцскай выбарчай акрузе № 76 засталося ўсяго два прэтэндэнты на дэпутацкае крэсла — Ілля Дабратвор ад БНФ і экс-кандыдат у прэзідэнты, казачы атаман Мікалай Улаховіч.

— Няхай выбаршчыкі самі вырашаюць, за каго галасаваць. Як сэрца ім падказвае. Я не маю права іх агітаваць, — сказаў Задняпраны.

У сваёй афіцыйнай біяграфіі ўжо былы прэтэндэнт на дэпутацкі мандат паказваў, што служыў у Афганістане. Але адзінаццаць афіцэраў у адстаўцы падпісалі калектыўны зварот у ЦВК, у якім сцвярджаюць, што гэта хлусня. Сам Задняпраны назваў абвінавачванні неабгрунтаванымі. Скардзіўся, што калегі проста зводзяць з ім асабістыя рахункі.

Палітык выступаў за больш глыбокую інтэграцыю з Расіяй, амністыю айчыннага капіталу і выбарную падтрымку дзяржпрадпрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?