Лідзія Ярмошына абвесціла, што пераможцай на Кастрычніцкай акрузе №97 стала сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая. Такім чынам, у Палату прадстаўнікоў упершыню прапускаюць дэпутата ад апазіцыі.

Фота ePramova.

Фота ePramova.

Ганна Канапацкая нарадзілася 29 кастрычніка 1976 года.

Яна прадпрымальніца, дырэктарка ТАА «Грынрэй». Летась задэкларавала даход 293,8 мільёна рублёў.

Вось як выглядаў яе тэлезварот:

Сама Ганна Канапацкая ўвечары нядзелі ўстрымлівалася ад каментароў адносна сваёй нечаканай перамогі.

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька расказаў «Нашай Ніве», што яна ў партыі даўно, ад часу яе паўставання. Раней яна была кіраўніцай мінскай гарадской арганізацыі партыі.

«Прызначэнне ў дэпутаты Канапацкай — гэта найперш пстрычка па носе Таццяны Караткевіч», — мяркуе журналіст Зміцер Панкавец.

«Ганна Канапацкая не абраная, а прызначаная пераможцай выбараў. Не яе віна ў гэтым, але факт застаецца фактам», — адзначае журналіст Ягор Марціновіч.

Вось тут даўняе вялікае інтэрв'ю Канапацкай, дзе яна раскрываецца як чалавек:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0