Дактары пацвердзілі, што кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі лечыцца ад запалення лёгкіх з пятніцы. Яна адмяніла перадвыбарчае турнэ, якое павінна было стартаваць з захаду ЗША.

AP

AP

Асабісты доктар Клінтан Ліса Бардак паведаміла, што адразу пасля пастаноўкі дыягназу ў пятніцу Хілары Клінтан былі выпісаныя антыбіётыкі.

У нядзелю ёй стала кепска на цырымоніі, прысвечанай 15-й гадавіне нападу на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку 11 верасня 2001 года. Доктар патлумачыла дрэннае самаадчуванне кандыдата ў прэзідэнты абязводжваннем.

На кадрах, апублікаваных у твітары, можна ўбачыць, што Клінтан не можа цвёрда стаяць на нагах і памочнікі літаральна пад рукі заносяць яе ў мікрааўтобус.

У заяве доктара гаворыцца, што прычына недамагання кандыдата ад дэмакратаў высветлена, і палітык ідзе на папраўку.

Раней кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп выказваў сумневы з нагоды стану здароўя свайго апанента на выбарах.

Дактары Хілары Клінтан сцвярджаюць, што яна цалкам аднавілася пасля аперацыі па выдаленні тромба, праведзенай у 2012 годзе.

***

Разам з тым Хілары Клінтан змяніла расклад сваёй перадвыбарнай кампаніі. У панядзелак яна павінна была адправіцца з перадвыбарным турнэ ў Каліфорнію і Неваду, аднак прадстаўнік штаба кандыдата ад Дэмакратычнай партыі паведаміў, што паездка на заходняе ўзбярэжжа ЗША адменена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?