Фота з выбарчага ўчастка 11.09.2016, president.gov.by

Фота з выбарчага ўчастка 11.09.2016, president.gov.by

Парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў спакойнай абстаноўцы. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Косінцам.

«Прынамсі, мне ніхто за гэтыя суткі не праінфармаваў, што ў нас з пункту гледжання бяспекі нейкія былі праблемы, нейкія пытанні ўзнікалі на участках, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. — Выбары скончыліся, і я хацеў бы ведаць асноўныя іх вынікі. Як сапраўды прайшлі гэтыя выбары з пункту гледжання арганізатараў, таму што вам і Адміністрацыі прэзідэнта першапачаткова было даручана арганізаваць іх такім чынам, каб было ціха, спакойна, бяспечна, і каб людзі маглі свабодна выказаць сваё меркаванне, сваю волю. Размова вось з гэтай пазіцыі».

Аляксандр Косінец праінфармаваў, што выбары прайшлі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Паводле яго слоў, упершыню выбары адбыліся на небезальтэрнатыўнай аснове ва ўсіх 110 акругах, яўка выбаршчыкаў склала 74,8%. Як лічыць кіраўнік Адміністрацыі, колькасць абумоўлена якасцю. «Першы складнік — гэта высокая свядомасць нашага народа, якому неабыякава будаўніцтва маладой дзяржавы. Другое — высокі конкурс ўдзелу ў гэтых выбарах — 484 кандыдаты ў 110 акругах. І трэцяе — зроблена вялікая праца усімі без выключэння галінамі ўлады, каб забяспечыць высокую дысцыпліну, арганізацыю правядзення выбараў», — растлумачыў ён.

Кіраўнік краіны пацікавіўся, ці ёсць прэтэнзіі да мясцовых органаў улады, на што кіраўнік Адміністрацыі адказаў, што не. Аляксандр Косінец асабліва акцэнтаваў увагу на высокай яўцы мінчукоў — 62,1%. Высокай была яўка выбаршчыкаў і на участках у абласцях, якая даходзіць да 80%.

«Гэта сведчыць аб тым, што народ зацікаўлены і разумее неабходнасць абрання тых асоб, якія будуць адстойваць інтарэсы, займацца заканатворчай дзейнасцю», — лічыць кіраўнік Адміністрацыі.

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка дэталёва праінфармаваў пра канкрэтныя вынікі парламенцкіх выбараў у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?