Мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій памаліўся аб паспяховым завяршэнні будаўніцтва стадыёна «Зеніт-Арэна» па запрашэнні уладаў Пецярбурга, паведамілі ў рэгіянальнай епархіі.

«Мітрапаліт Варсанофій здзейсніў малебен аб паспяховым заканчэнні будаўніцтва стадыёна на Крастоўскім востраве Пецярбурга. Падчас набажэнства быў асвечаны абраз дзяржаўнай Божай маці, якая ў далейшым будзе захоўвацца ў адным са службовых памяшканняў стадыёна», — цытуе Інтэрфакс паведамленне прэс-службы.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на відавочцаў, на набажэнстве прысутнічалі 20 святароў і некалькі дзясяткаў іх памочнікаў, а таксама віцэ-губернатар Пецярбурга Ігар Албін, спікер заканадаўчага сходу Вячаслаў Макараў і каля 50 рабочых.

Выданне «Фонтанка» паведаміла, што мітрапаліт асвяціў стадыён, аднак у прэс-службе епархіі абверглі гэтую інфармацыю і падкрэслілі, што стадыён не можа быць асвечаны, бо яшчэ не дабудаваны.

Стадыён «Крастоўскі» ці «Зеніт-Арэна» будуюць да чэмпіянату свету 2018 года. Пры гэтым ён павінен таксама прыняць некалькі матчаў чэмпіянату Еўропы, які ў 2020 годзе ўпершыню будзе праводзіцца па ўсім кантыненце, а не ў нейкай канкрэтнай краіне. Праект стадыёна тройчы карэктаваўся, а яго кошт вырас з першапачатковых 6,7 млрд расійскіх рублёў да 43,8 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?