Міністр замежных спраў Уладзімір Макей узначаліць беларускую дэлегацыю на 71-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык 15 верасня на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, 71-я сесія Генасамблеі ААН пачала працу 13 верасня ў штаб-кватэры ў Нью-Ёрку, 20 верасня пачнуцца агульныя спрэчкі.

Макей возьме ўдзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генасамблеі па пытанні мігрантаў і бежанцаў, мерапрыемстве высокага ўзроўню па выкананні мэтаў ўстойлівага развіцця, міністэрскай сустрэчы групы прыхільнікаў краін з сярэднім узроўнем даходу, а таксама правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам ААН і кіраўнікамі дэлегацый іншых краін.

«Прыярытэтнымі пытаннямі ў працы беларускай дэлегацыі з`яўляюцца ў тым ліку давядзенне да сусветнай супольнасці аб`ектыўнай інфармацыі аб знешняй і ўнутранай палітыцы беларускай дзяржавы, умацаванне міжнароднага лідарства Беларусі ў пытаннях фарміравання глабальнага партнёрства ў барацьбе з гандлем людзьмі, далейшае развіццё дзейнасці групы сяброў сям`і па прасоўванні інтарэсаў традыцыйнай сям`і ў ААН, прасоўванне інтарэсаў краін з сярэднім узроўнем даходу, а таксама ініцыятыў і прапаноў, звязаных з сістэмным падыходам да энергетыкі ў ААН і з пытаннямі даступнасці перадавых энергетычных тэхналогій, уключаючы новыя і аднаўляныя крыніцы энергіі», — сказаў Мірончык.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?