У 2017 годзе стратэгічныя камандна-штабныя вучэнні Узброеных сіл РФ адбудуцца на заходнім кірунку - паблізу ад межаў Украіны, Беларусі, краін Балтыі і Фінляндыі, паведаміла агенцтва interfax.ru са спасылкай на начальніка Генштаба УС РФ генерала арміі Валерыя Герасімава.

На вучэннях «Захад-2013». Фота kremlin.ru

На вучэннях «Захад-2013». Фота kremlin.ru

Сёлета падобныя вучэнні пад назвай «Каўказ-2016» прайшлі ў Паўднёвай вайсковай акрузе, у іх удзельнічалі больш за 12,5 тысяч вайскоўцаў.

Да таго ж у межах падрыхтоўкі да «Каўказа-2016» толькі ў жніўні прайшлі 12 спецыяльных вучэнняў па забяспечэнні войскаў, а таксама прайшла праверка баяздольнасці, у якой удзельнічалі сілы Заходняй і Цэнтральнай вайсковых акруг, Паўночнага флоту, Паветрана-дэсантных войск і Ваенна-касмічных сіл.

Папярэднія вучэнні «Захад» праводзіліся арміяй РФ у 2009 і 2013 гадах.

Год таму планавалася, што ў 2017 годзе адбудуцца таксама сумесныя беларуска-расійскія вучэнні. У 2013 годзе ў такіх вучэннях удзельнічала больш за 10 тысяч вайскоўцаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?